Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!

Запрашае "Беларуская скарбонка". Літаратурная гасцёўня "Маміна імя самае лепшае, маміна слова найдаражэйшае"

Дата: 12 октября в 12:51, Обновлено вчера в 12:59
25 просмотров

12 кастрычніка ў беларускі чацвер напярэдадні Дня Маці "Беларуская скарбонка" шчыра распахнула для вучняў пачатковых класаў дзверы літаратурнай гасцёўні "Маміна імя самае лепшае, маміна слова найдаражэйшае".

На працягу дня ў кожным класе гучалі добрыя, ласкавыя словы пра маці, матулю, мамачку. Дзеці чыталі вершы, апавяданні, паданні, пелі песні, дзе кожнае слова было пранізана дабром, ласкай, падзякай і любоўю да самага дарагога чалавека на свеце - любай матулі. Акрамя добрых слоў вучні рыхтавалі для сваіх мамачак малюнкі і святочныя паштоўкі. 

З дзіцячымі работамі можна азнаёміцца ў альбоме "Беларуская скарбонка"

Сядзь, матуля, крыху адпачні. 
Сёння свята - гэта тваё свята. 
Віншаванні ад дзяцей прымі, 
У гэты дзень гадамі ты багата. 
Самая найлепшая на свеце! 
Нам дабра і ласкі не забыць, 
Вось такую знаюць цябе дзеці, 
Любяць і заўжды будуць любіць.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.