Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!

Запрашае "Беларуская скарбонка". Загадкі народнага календара

Дата: 1 декабря в 13:38
12 просмотров

30 лістапада ў адзіны дзень беларускай мовы "Беларуская скарбонка" запрасіла вычняў пачатковых класаў зноў акунуцца ў свет беларускага фальклору.

Загадкі - адзін з любімых жанраў вуснай народнай творчасці.  Яны дапамагаюць развіваць сваю кемлівасць, мысленне, фантазію. У загадках адлюстроўваецца жыццёвы вопыт. Яны знаёмяць з мінулым і сучасным, дапамагаюць пазнаваць навакольны свет. Загадкі бываюць розныя: загадкі-пытанні, загадкі-рыфмаванкі, загадкі-апісанні і іншыя.

І нашым вучням было прапанавана спаборніцтва: хто лепш умее адгадваць загадкі на розныя тэмы. Асабліва спадабаліся загадкі пра жывёльны і раслінны свет і з'явы прыроды. Таксама маленькім знаўцам беларускай мовы было прапанавана і творчае заданне: пафантазіраваць і прыдумаць свае загадкі да малюнкаў, да казак, тэматычныя, па алгарытму.

 Дзень беларускай мовы ў пачатковай школе прайшоў насычана і цікава. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.