Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!

Вывучаем беларускую мову

Дата: 6 октября 2016 в 14:23, Обновлено 8 декабря в 10:19

Класы з беларускай мовай навучання

Класы з беларускай мовай навучанняАддзел адукацыі, спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама даводзіць да ведама зацікаўленых, што ў 2017/2018 навучальным годзе працуе першы клас з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва» (вул. Першамайская, 24). Акрамя таго, працягваюць працаваць класы з беларускай мовай навучання: другі клас — на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва» (вул. Габраўская, 16), 8 клас — на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва» (вул. Першамайская, 24).

Па пытаннях навучання дзяцей у гэтых класах трэба звяртацца па тэлефонах: 22 12 64, 31 07 85 («Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва»); 24 52 29, 24 50 15, 24 52 61 («Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва»).

ПЛАН

мерапрыемстваў па папулярызацыі беларускай мовы ў дзяржаўнай  установе адукацыі “Гімназія №3 г. Магілёва”

на 1-ю чвэрць 2017/ 2018 года

Мерапрыемства

тэрмін

адказныя

I

Арганізацыйна – масавая работа

1.1

Экскурсія ў этнаграфічны музей:

“Як святкавалі Новы год нашы продкі. Каляды”

“Побыт і традыцыі нашіх продкаў. Масленіца”

студзень

сакавік

класныя

кіраўнікі

1.2

Правядзенне прадметнай алімпіяды па беларускай мове

кастрычнік

настаўнікі беларускай мовы

1.3

Дзень беларускай пісьменнасці і друку

верасень

Гарбаценка Н.В

1.4

Адзіны дзень беларускай мовы

штотыднёва

чацвер

настаўнікі беларускай мовы

1.5

Правядзенне бацькоўскіх сходаў па матэрыялах Закона Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі»

жнівень,

верасень

Гарбаценка Н.В.

1.6

Першы ўрок «Беларусь – мая Айчына!»

01.09

Гарбаценка Н.В.,

класныя

кіраўнікі

1.7

Правядзенне акцыі «Размаўляем па-беларуску»

люты

настаўнікі беларускай мовы

1.8

Наведванне абласнога  Магілёўскага  драматычнага тэатра ( урокі эстэтыкі)

пастаянна

класныя

кіраўнікі

1.9

Наведванне кінатэатра  “Радзіма”

(лекторый)

1 раз у месяц

метадысты

II

Мерапраемствы па развіцці цікаўнасці да беларускай мовы  для вучняў

I-IV класаў

2.1

У гасцях  у Васі Вясёлкіна

07.09

Алейнікава Ю.У.

2.2

Завочнае падарожжа “О, край родныя. край прыгожы!”

14.09

Дрантусава

А.Л.

2.3

Віктарына “Загадкі з градкі””

21.09

Аляксейчык Н.В.

2.4

Конкурс малюнкаў “Беларуская мова ў фарбах”

06.10

Алейнікава Ю.У.

2.5

Конкурс малюнкаў “Беларусь мая сінявокая”

28.09

Канапліцкая І.М.

2.6

Турнік-віктарына “Па краіне гукаў і літар”

05.10

Пламадзьялава А.В.

2.7

Літаратурная гасцёўня “Маміна імя смае лепшае, маміна слова найдаражэйшае”

12.10

Касмачова Л.С.

2.8

Разгадванне філалагічных загадак “Беларуская казка – розуму падказка”

19.10

Кокшына Г.М.

2.9

Віктарына “Беларусь у легендах і паданнях”

26.10

Алейнікава Ю.У.

III

Мерапраемствы по развіцці цікаўнасці да беларускай мовы  для вучняў

 V-XI класаў

3.1

Дзень беларускай пісьменнасці

01.09

настаўнікі беларускай мовы

3.2

Наведванне кінатэатра “Космас”. Прагляд  дакументальнай стужкі  “Першадрук” (да Дня беларускага пісьменства)( X кл.)

07.09

Новікава Т.У

3.3

Акцыя да 105-годдзя Максіма Танка “ Любімыя вершы народнага паэта” (VI кл.)

Наведванне кінатэатра  “Радзіма”. Прагляд  мультфільма  “Маленькі прынц” на беларускай мове. (VIII кл.)

14.09

Новікава Т.У.

Цыхоўская С.В.

Несцяровіч А.Ф.

3.4

Падарожжа па старонках біяграфіі Ф. Скарыны “Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што захоўваць”.

Наведванне абласнога  Магілёўскага  драматычнага тэатра. П’еса “Скарына” Саўлюса  Варнаса. ( IX кл.)

21.09

Несцяровіч А.Ф.

3.5

Конкурс чытальнікаў “ Купалава спадчына” (VIIкл.)

28.09

Максімава І. В.

3.6

“ Выхаванне казкай” (інсцэніроўка беларускіх казак Vкл.)

05.10

Цыхоўская С.В.

3.7

Дзве зоркі на небасхіле беларускай паэзіі “Конкурс насценгазет, прысвечаных 135-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы”( X кл.)

12.10

Новікава Т.У.

3.8

Прагляд  фільма “Сотнікаў” паводле аповесці В.Быкава.(XI кл.)

19.10

Максімава І.В.

3.9

Інфармацыйныя хвілінкі для маленькіх (займальная інфармацыя пра мову для малодшых класаў)  ( IX кл.)

26.10

Несцяровіч А.Ф.

КАЛЯНДАР ЮБІЛЕЙНЫХ ДАТ

верасень

105-годдзе з дня нараджэння Максіма Танка

90-годдзе з дня нараджэння Алеся Адамовіча

95-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Калесніка

110-годдзе з дня нараджэння Сяргея Дзяргая

кастрычнік

85-годдзе з дня нараджэння Івана Пташнікава

85-годдзе з дня нараджэння Алены Кобец-Філімонавай

лістапад

135-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа

130-годдзе з дня нараджэння Цішкі Гартнага

80-годдзе з дня нараджэння Валянціна Лукшы

снежань

70-годдзе з дня нараджэння Алеся Разанава

95-годдзе з дня нараджэння Алены Васілевіч

студзень

80-годдзе з дня нараджэння Дануты Бічэль

люты

125-годдзе з дня нараджэння Максіма Гарэцкага

210-годдзе з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча

150-годдзе з дня нараджэння Каруся Каганца

сакавік

100-годдзе з дня нараджэння Эдуарда Валасевіча

100-годдзе з дня нараджэння Алеся Бачылы

65-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Бутрамеева

70-годдзе з дня нараджэння Генадзя Пашкова

красавік

75-годдзе з дня нараджэння Мар’яна Дуксы

май

135-годдзе з дня нараджэння Янкі Маўра

70-годдзе з дня нараджэння Святланы Алексіевіч

85-годдзе з дня нараджэння Юрася Свіркі

80-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Карызны

КАЛЯНДАР МІЖНАРОДНЫХ СВЯТ І ЗНАМЯНАЛЬНЫХ ДАТ:

3 верасня

Дзень беларускага пісьменства

8 верасня

Міжнародны дзень пісьменнасці

21 лютага

Міжнародны дзень роднай мовы

3 сакавіка

Сусветны дзень пісьменніка

21 сакавіка

Сусветны дзень паэзіі

27 сакавіка

Міжнародны дзень тэатра

2 красавіка

Міжнародны дзень дзіцячай кнігі

18 мая

Сусветны дзень муз

 

Запрашае "Беларуская скарбонка". "Жыхары Белавежскай пушчы"

7 снежня ў адзіны дзень беларускай мовы "Беларуская скарбонка" традыцыйна запрасіла вучняў пачатковай школы ў госці.

Запрашае "Беларуская скарбонка". Загадкі народнага календара

30 лістапада ў адзіны дзень беларускай мовы "Беларуская скарбонка" запрасіла вычняў пачатковых класаў зноў акунуцца ў свет беларускага фальклору.

Запрашае "Беларуская скарбонка". Падарожжа ў мінулае "Беларускія народныя рамёствы"

22 лістапада ў беларускі чацвер "Беларуская скарбонка" запрасіла вучняў пачатковых класаў у падарожжа ў часе і прасторы па гістарычным мінулым нашай краіны "Беларускія народныя рамёствы".

Запрашае "Беларуская скарбонка". Конкурс фразеалагізмаў, прыказак, прымавак "Сказаў як звязаў"

16 лістапада ў беларускі чацвер адбыліся традыцыйныя сустрэчы з "Беларускай скарбонкай". На гэты раз дзецям было прапанавана праверыць свае веды беларускай мовы і літаратуры і прыняць удзел у конкурсе "Сказаў як звязаў".

Запрашае "Беларуская скарбонка". Вернісаж "Прырода Беларусі вачамі мастакоў"

9 лістапада ў Дзень роднай мовы Беларуская скарбонка запрасіла вучняў пачатковых класаў на вернісаж "Прырода Беларусі вачамі мастакоў".

Займальныя хвілінкі…https://mogy3.schools.by/news/466518

  Пад такой назвай  правялі віктарыну для  вучняў 4 “ А” класа  нашы дзевяцікласнікі.

Запрашае "Беларуская скарбонка". Беларусь у легендах і паданнях

26 красавіка ў рамках дня беларускай мовы "Беларуская скарбонка" запрасіла вучняў пачатковых класаў на мерапрыемства "Беларусь у легендах і паданнях".

Запрашае "Беларуская скарбонка". "Беларуская казка - розуму падказка".

19 кастрычніка у беларускі чацвер "Беларуская скарбонка" запрасіла вучняў пачатковых класаў у чарадзейны і таямнічы мір казак "Беларуская казка - розуму падказка".

Запрашае "Беларуская скарбонка". Літаратурная гасцёўня "Маміна імя самае лепшае, маміна слова найдаражэйшае"

12 кастрычніка у беларускі чацвер напярэдадні Дня Маці "Беларуская скарбонка" шчыра распахнула для вучняў пачатковых класаў дзверы літаратурнай гасцёўні "Маміна імя самае лепшае, маміна слова найдаражэйшае".

Запрашае "Беларуская скарбонка". Турнір-віктарына "Па краіне гукаў і літар".

У беларускі чацвер 5 кастрычніка вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у турніры-віктарыне "Па краіне гукаў і літар".

Запрашае "Беларуская скарбонка". Выстава-конкурс малюнкаў "Беларусь мая сінявокая"

28 верасня ў беларускі чацвер "Беларуская скарбонка" прапанавала вучням пачатковых класаў прыняць удзел у выставе-конкурсе малюнкаў на тэму "Беларусь мая сінявокая".

Нам ёсць, чым ганарыцца, нам ёсць, што захоўвацьhttps://mogy3.schools.by/news/436895

Запрашае "Беларуская скарбонка"

У новым 2017-2018 навучальным годзе Беларуская скарбонка рада вітаць сваіх маленькіх сяброў, вучняў пачатковых класаў.

Вялікі дзякуй за “Маленькага прынца”!https://mogy3.schools.by/news/432579

Запрашае "Беларуская скарбонка". Віктарына "Ці ведаеш ты Беларусь?"

18 мая Беларуская скарбонка запрасіла вучняў пачатковых класаў прыняць удзел у пазнаваўчай віктарыне "Ці ведаеш ты Беларусь?"

Запрашае "Беларуская скарбонка". Беларускія мульцікі "Чаго на свеце не бывае"

11 мая ў беларускі чацвер вучняў пачатковых класаў традыцыйна запрасіла ў госці "Беларуская скарбонка". Дзецям было прапанавана пазнаёміцца з беларускімі мульцікамі.

Запрашае "Беларуская скарбонка". Вандруем па Беларусі. Беларускія помнікі культуры.

4 мая Беларуская скарбонка прапанавала вучням пачатковых класаў зноў адправіцца ў завочнае падарожжа па нашай прыгожай краіне і наведаць на гэты раз беларускія помнікі культуры, гісторыі і архітэктуры.

Запрашае "Беларуская скарбонка". Віктарына "Моўныя скарбы роднага краю"

27 красавіка ў адзіны дзень беларускай мовы "Беларуская скарбонка" запрасіла вучняў пачатковых класаў прыняць удзел у віктарыне "Моўныя скарбы роднага краю".

Беларускi чацвер

Сёлетні красавік стаўся для старшакласнікаў нашай гімназіі  багатым на падзеі культурнага жыцця. У сувязі са святкаваннем 135-годдзя Янкі Купалы вучні 9-10 класаў наведалі Літаратурны музей у Мінску, а таксама пабывалі ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, дзе сталі гледачамі спектакля “Раскіданае гняздо”

Запрашае "Беларуская скарбонка". Беларускія загадкі "З рога ўсяго многа"

20 красавіка "Беларуская скарбонка" запрасіла вучняў пачатковых класаў акунуцца ў свет беларускага фальклору.

Свята паэзіі Раісы Баравіковай (да 70-гадовага юбілею пісьменніцы)

20 красавіка адбылося свята паэзіі Раісы Баравіковай «Агні кахання – вечныя агні». Вучні 11-х класаў працытавалі вершы паэтэсы, у якіх лірычная гераіня паўстала светлай летуценніцай, рамантычна настроенай асобай, якая гарманічна ўспрымае навакольны свет і адчувае сябе ў ім утульна.

Запрашае "Беларуская скарбонка". Вялікдзень

13 кастрычніка ў адзіны дзень беларускай мовы "Беларуская скарбонка" прапанавала вучням пачатковых класаў ізноў перагарнуць старонку народнага календара і даведацца пра хрысціянскае свята Вялікдзень - Светлае Хрыстова Уваскрэсенне.

Вяликдзень

Адным з самых галоўных хрысціянскіх святаў у Беларусі з'яўляецца Пасха (ці Вялікдзень). Гэтае свята звязана з вялікай колькасцю самых розных абрадаў і традыцый, многія з якіх выконваюцца і цяпер.

Запрашае "Беларуская скарбонка". Знакамітыя імёны. Да 135-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы.

6 сакавіка "Беларуская скарбонка" запрасіла вучняў пачатковых класаў у віртуальнае падарожжа "На зямлі песняроў", прысвечанае 135-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы.

Майстар-клас для настаўнікаў пачатковых класаў

На вясенніх канікулах у гімназі не спыняецца работа па развіццю цікавасці да беларускай мовы і пошукаў эфектыўных сродкаў для дасягнення гэтай мэты. 30 сакавіка настаўніца пачатковых класаў вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Канапліцкая Ірына Мікалаеўна правяла майстар-клас па тэме "Выкарыстанне апорных схем і алгарытмаў як педагагічных метадаў павышэння эфектыўнасці навучання беларускай мове".

Акцыя "Ці ведаеце вы беларускіх пісьменнікаў-франтавікоў?"

У гімназіі пачынаецца падрыхтоўка да святкавання Дня Перамогі. Сёння вучням было прапанавана паўдзельнічаць у акцыі, прысвечанай творчасці беларускіх пісьменнікаў-франтавікоў.

"Дзень роднай мовы" у вясеннім школьным лагеры "Сонейка".

Чацвер 30 сакавіка ў дзіцячым школьным лагеры нашай гімназіі быў цалкам прысвечаны роднай мове і праходзіў пад эгідай "Гучы, гучы, родная мова!".

Запрашае "Беларуская скарбонка". Музычны перапынак "Беларускія матывы"

23 сакавіка напярэдадні вясенніх канікул Беларуская скарбонка прапанавала вучням пачатковых класаў правесці адзіны дзень беларускай мовы весесла і яскрава.

Запрашае "Беларуская скарбонка". Конкурс "Рассыпаныя прыказкі"

У чацвер 16 сакавіка ў адзіны дзень роднай мовы "Беларуская скарбонка" прапанавала вучням пачатковых класаў конкурс "Рассыпаныя прыказкі".

130-годдзе Алеся Гаруна

У сакавiку ўся культурная грамадскасць адзначыла 130-годдзе знакамiтага сына Беларусi Алеся Гаруна.

Запрашае "Беларуская скарбонка". Відэасалон "Бусліны край, мой вырай, мой прыстанак"

9 сакавіка ў межах адзінага дня беларускай мовы "Беларуская скарбонка" адчыніла для вучняў пачатковых класаў відэасалон "Бусліны край, мой вырай, мой прыстанак".

Слова пра маці

Вобраз маці – самы распаўсюджаны ў беларускай літаратуры. І гэта не дзіўна. Кожны чалавек мае ў сэрцы пачуццё ўдзячнасці, пашаны да сваіх матуль, але не кожны знаходзіць патрэбныя словы, смеласць, каб вымавіць іх.

Чытаем па-беларуску разам з velcom

2 красавіка ў рамках дня беларускай мовы вучні 3-х класаў гімназіі прынялі ўдзел у рэспубліканскай сацыяльна-асветніцкай акцыі “ЧЫТАЕМ ПА-БЕЛАРУСКУ З VELCOM”. Галоўнай мэтай акцыі, якую ладзіць першы беларускі мабільны аператар пры падтрымцы Міністэрства культуры, з’яўляецца развіццё інтарэсу ў школьнікаў да беларускай мовы і літаратуры.

Запрашае "Беларуская скарбонка". Беларускія традыцыі. "Запрашаем на бліны"

23 лютага Беларуская скарбонка перегарнула для вучняў пачатковых класаў старонку народнага календара і пазнаёміла з народным зімовым святам Масленіца.

Не маўчы па-беларуску!

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў гімназіі №3 праводзіцца акцыя “Не маўчы па-беларуску!” Вучні даведаліся па гісторыю гэтага дня, аформілі інфармацыю, якая іх зацікавіла, на стэндзе. 21 лютага, у Дзень роднай мовы, усе жадаючыя падчас фізкультхвілінак праспяваюць беларускія песні.

Запрашае "Беларуская скарбонка"

16 лютага Беларуская скарбонка прапанавала вучням пачатковых класаў прыняць удзел у віктарыне "Ці ведаю я сваю краіну?"

Запрашае "Беларуская скарбонка". Свавольствы Зімы

9 лютага "Беларуская скарбонка" пазнаёміла вучняў пачатковых класаў з беларускімі народнымі гульнямі і забавамі.

Спектакль «Пiнская шляхта» у Нацыянальным акадэмiчным тэатры iмя Янкi Купалы

Вучнi старэйшых кл. гiмназii атрымалi добрую магчымасць далучыцца да свету культуры праз наведванне найстарэйшага тэатра нашай краiны. Дзевяцiкласнiкi i дзесяцiкласнiкi сталi гледачамi Нацыянальнага акадэмiчнага тэатра iмя Янкi Купалы (г.Мiнск).

Запрашае "Беларуская скарбонка"

Чацвер - дзень беларускай мовы. Выстава-рэбус "Цікава ведаць"

Запрашае "Беларуская скарбонка"

26 студзеня "Беларуская скарбонка" запрасіла вучняў пачатковых класаў у "Завочнае падарожжа па гарадах Беларусі".

Запрашае "Беларуская скарбонка"

І зноў "Беларуская сарбонка" запрасіла ў госці вучняў паачатковых класаў. Першакласнікі вырашылі правесці Дзень беларускай мовы ў вельмі цікавай і сучаснай форме - флэшмоб "Спяваем па-беларуску разам".

Літаратурны каляндар

18 студзеня вучні 2-х класаў наведалі абласную дзіцячую бібліятэку імя А. Гайдара. сустрэча з юнымі чытачамі была прысвечана 70-гадоваму юбілею беларускага празаіка, драматурга Георгія Марчука.

Запрашае "Беларуская скарбонка". Калядная Зорка

У чацвер 12 студзеня вучням пачатковых класаў было прапанавана перегарнуць старонку народнага календара і пазнаеміцца з народным зімовым святам Каляды.

Запрашае "Беларуская скарбонка"

Традыцыйна ў чацвер вучняў пачатковых класаў запрасіла ў госці “Беларуская скарбонка”.

Беларуская скарбонка

Кожны чацвер у пачатковай школе традыцыйна праводзяцца мерапрыемствы па развіццю цікаўнасці да беларускай мовы.

Падарожжа па краiне беларускiх казак

Чацвер - дзень роднай мовы

«Куфэрачак творчасці»

19 студзеня 2017 года ў гімназіі адбылося пасяджэнне гуртка «Куфэрачак творчасці» «Ой, Калядачкі, бліны-ладачкі…» На пасяджэнні вучні пашырылі свае веды пра нацыянальнае свята Калядкі, праслухалі калядныя песні, гучалі шчадроўкі, дэгусціраваліся беларускія народныя стравы і куцця, зробленыя рукамі гурткоўцаў або з дапамогай бацькоў. Такім чынам, дзеці даведаліся пра нацыянальнае свята і з цікавасцю дакрануліся да вытокаў спадчыны.

Акцыя да 70-годдзя Георгія Марчука

1 студзеня 2017 г. – юбілейная дата ў жыцці мастака слова, сцэнырыста, кінарэжысёра Г. Марчука, аўтара васьмі раманаў, 50 п’ес, кнігі казак для дзяцей.

Юбілей Максіма Багдановіча - 125 год

9 снежня 2016 уся культурная грамадскасць адзначала юбілей беларускага класіка – 125 год з дня нараджэння Максіма Багдановіча. У нашай гімназіі таксама адбыўся шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай падзеі.

Да 125-годдзя Максіма Багдановіча

Да 125-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча сярод шэрагу мерапрыемстваў адбыўся чарговы этап конкурсу выразнага чытання вершаў паэта сярод вучняў 5-х – 7 –х класаў.
У сёмых класах прайшлі ўрокі, прысвечаныя творчай спадчыне М.Багдановіча, на якіх вучні з цікавасцю прэзентавалі падрыхтаваныя імі праекты.

Да юбілею Максіма Багдановіча

1 снежня 2016 года ў нашай гімназіі адкрылася серыя мерапрыемстваў, прысвечаных 125-годдзю беларускага класіка Максіма Багдановіча. Вучні 8-9 класаў здзейснілі віртуальнае падарожжа ў Літаратурны музей М.Багдановіча, а таксама далучыліся да чароўнага свету яго паэзіі, падрыхтаваўшы да выразнага чытання на памяць вершы паэта.

Прагляд экранізацый аповесцей

Многія творы беларускіх пісьменнікаў прадоўжылі сваё жыццё на экране. Амаль усе праграмныя экранізаваныя творы нывучэнцы гімназіі стараюцца паглядзець: такая ў нас традыцыя.

Свет паэзіі Анатоля Вярцінскага

18 лістапада Анатолю Вярцінскаму споўніцца 85 год. З нагоды гэтага вучні 8-х класаў пазнаёміліся з яго паэзіяй,чыталі вершы, выказалі на ўроках свае добрыя пажаданні ў адрас пісьменніка, якія і былі прысвечаны вывучэнню яго творчасці.

Конкурс юных паэтаў

27 кастрыніка сярод сёмых класаў адбыўся конкурс юных паэтаў “Залатая восень – пара паэтычнага натхнення”.

Сустракаем гасцей з Латвii

25 кастрычнiка ў госцi да гiмназiстаў завiталi вучнi i выкладчыкi Рыжскай беларускай школы iмя Янкi Купалы

Святкаванне Дня бібліятэк

Святкаванне Дня бібліятэк – знамянальная падзея ў жыцці нашай краіны, якая сведчыць пра ўвагу грамадства да бібліятэк як да найважнейшага элемента інфармацыйнай прасторы. Бібліятэкі заўсёды былі і будуць сапраўднымі цэнтрамі духоўнасці і культуры, выконваючы важныя асветніцкія і выхаваўчыя задачы і мэты. 2016 год – асаблівы для бібліятэк. Ён быў абвешчаны Годам культуры. Бібліятэка і культура – сінонімы духоўнасці, гэта сродак маральнага і эстэтычнага развіцця асобы.

Дзень маці

Сёння ў сценах гімназіі на базе 7”Б” класа было праведзена пазакласнае мерапрыемства, прысвечанае Дню маці.

Падарожжа па краiне беларускiх казак

Чацвер - дзень роднай мовы

Таварыства беларускай мовы Імя Францыска Скарыны ў гімназіі

Традыцыйна ў нашай гімназіі ладзяцца сустрэчы з прадстаўнікамі Таварыства беларускай мовы. Алег Уладзіміравіч Дзьячкоў праводзіць гутаркі з вучнямі пра гісторыю роднай Магілёўшчыны, знаёміць з іншымі знакамітымі мясцінамі беларускай зямлі.

Вечарына "Вы шуміце, бярозы..."

27 верасня ў Палацы культуры вобласці адбылася вечарына "Вы шуміце, бярозы...", прысвечаная памяці сапраўднага сына Зямлі-маці, Айчыны, Бацькаўшчыны Ніла Сымонавіча Гілевіча.

Конкурс перакладчыкаў “Ці ведаеш ты?”

Чацвер - Дзень роднай мовы

Год культуры

На гэтым тыдні ў гімназіі адбыўся конкурс творчых работ, прысвечаны Году культуры. Удзел бралі вучні V класаў разам з бацькамі. Віншуем сем’і пераможцаў!

8 верасня - Міжнародны дзень граматнасці.

8 верасня адзначаецца Міжнародны дзень граматнасці. У гэты дзень гімназісты-старшакласнікі напісалі адзіную дыктоўку, паспаборнічаўшы ў пісьменнасці.

Фотаальбом "Беларуская скарбонка"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.